Некалькі дзен да чароўнага свята…

Маскарадныя касцюмы, рэпетыцыі, хваляванні і мітусня, водар елкі і мандарынаў… і дзіцячыя мары, мары, мары…

Сацыяльны прытулак рыхтуецца да казачнага свята: выхавацелі  і дзеці вучаць вершы і традыцыйныя песні, маленькія дзіцячыя ручкі крояць узорныя выцінанкі і сняжынкі.

І вось той дзень …

29 снежня святочная зала прымае ўсіх: бацькоў і сяброў дзяцей, гасцей і проста неабыякавых людзей. Мы рады ўсім, хто мае добрае сэрца.

З самага пачатку цікавы сцэнарый, захапіў усіх прысутных. Зіма і Скамарох задалі ранішніку вяселы настрой. Дзеці чыталі прыгожыя вершы, а на танец легкіх, лірычных «Сняжынак» мусіў завітаць на свята Дзед Мароз.

А калі маленькія выхаванцы прытулку заігралі на музычных інструментах мелодыю – з’явілася ласкавая Снягурачка.

Дзеці адгадвалі загадкі Дзеда Мароза, разам са Снягурачкай гулялі ў снежкі. Прыгожая елочка пасябравала ўсіх прысутных сваімі карагодамі. А гасцей да дзетак прыехала шмат і ўсе с падарункамі: РАУС (РОВД) Пружанскага райвыканкама, байцоўскі клуб “Спарта”, пракуратура і следчы камітэт Пружанскага райвыканкама, Пружанскі пачтовы вузел сувязі, Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы МУС РБ, Пружанскі раенны ваенны камісарыят, філіял Пружанскага райпо “Гандлевы цынтр”, РАНС (РОЧС) Пружанскага раена, ГУО Параслянская СШ, аб’яднаны райком прафсаюзаў РВК, райком прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу.

Ад цеплыні добрых сэрцаў і ўвагі дарослых усе дзіцячыя нягоды адступілі далека – далека. Дзеці падарылі гасцям сувеніры які зрабілі свімі рукамі разам з выхавацелямі – елачкі з розных творчых матэрыялаў, бісерныя кампазіцыі і сабачак, сімвалаў 2018 года, з саленага цеста.

Мы шчыра ўдзячны ўсім нашым гасцям – людзям з ласкакавымі рукамі і добрым сэрцам.

Няхай Новы год будзе для Вас шчаслівым, паспяховым ва ўсіх накірунках!  

 

Добавить комментарий